Каляды, або, як іх яшчэ называюць, святыя вечары – гэта зімовае народнае свята, якое пачынаецца на Каляды і доўжыцца аж цэлых два тыдні, да самага Хрышчэння.
У святочныя вечары праводзілі святочныя гулянні – шмат калядоўшчыкаў хадзілі па дварах, спявалі песні, у якіх славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Заўжды іх з нецярпеннем чакалі, бо верылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе ўдачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам.
Вось і ў нашым дзіцячым садку 9 студзеня весела і гучна святкавалі калядкі. Арганізавалі і правялі гэта мерапрыемства музычныя кіраўнікі сумесна з выхавацелямі. А дзеткі былі не толькі гледачамі.
Добры эмацыйны настрой падарылі калядоўшчыкі і дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, спявалі песні і прыпеўкі. Незабыўныя ўражанні выклікала свята ў дзяцей, бо, і сапраўды, яно атрымаўся вясёлым, шумным і відовішчным.
Прымаючы ўдзел у падобных мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай культуры і яе традыцый, што з'яўляецца неад'емнай часткай духоўна-маральнага выхавання.
ФОТА